Пра нас
Мы — група беларусаў, якія жывуць у Францыі і якія арганізуюць праваслаўныя набажэнствы на беларускай мове. Наша першая беларуская літургія адбылася ў сакавіку 2023 года.
Мы супрацоўнічаем з беларусамі Польшчы, якія перакладаюць малітвы з грэчаскай на сучасную беларускую мову, і адаптуем музыку беларускіх кампазітараў да гэтых перакладаў. Мэта гэтага сайта — падзяліцца вынікамі з беларусамі па ўсім свеце.