Віктар Войцік
Віктар Антонавіч Войцік
03.09.1947, Гродна — …, Сучасны беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміi Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995).
1972
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі А.Багатырова.
1974
Член Саюза кампазітараў.
У Беларускім саюзе кампазітараў працаваў на пасадзе адказнага сакратара, намесніка старшыні, старшыні Беларускага аддзялення Музычнага фонду СССР, узначальваў аддзел прапаганды беларускай музыкі.
1975
Скончыў асістэнтуру-стажыроўку Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.Чайкоўскага па класе А.Лемана.
1980
Выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
1981-1988
Загадчык музычнай часткі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра Беларусі.
1995
Член «Беларускага саюза музычных дзеячаў».
1997
Учонае званне «Дацэнт».
2014
Учонае званне «Прафесар».
У цяперашні час — старшыня рэвізійнай камісіі БСК.
Выкладае наступныя дысцыпліны:
Кампазіцыя, Паліфанія, Аналіз музычных формаў, Інструментоўка, Чытанне і аналіз партытур, Аранжыроўка.
Сярод яго прац:
«Некаторыя псіхалагічныя аспекты працы кампазітара з народнай песняй» (Мінск, 2008);
«Апрацоўка народных тэм і творчасць» (Мінск, 2011).
Працуе ў розных жанрах. Яго музыцы ўласціва нацыянальная характэрнасць у спалучэнні з сучаснай тэхнікай кампазіцыі.
Творчасць адрозніваецца вялікай разнастайнасцю тэм і вобразаў. Цэнтральнае месца займаюць вобразы, звязаныя з гісторыяй і культурай Беларусі.
Шмат увагі кампазітар удзяляе стварэнню педагагічнага рэпертуару. З’яўляецца аўтарам абавязковых конкурсных п’ес для народных інструментаў.
Творы гэтага кампазітара
- Багародзіца Дзева, радуйся — Віктар Войцік ( PDF , MP3 )
- Ойча наш — Віктар Войцік ( PDF , MP3 )