Анатоль Лядаў
Анатоль Канстанцінавіч Лядаў
29.04/11.05.1855, Санкт-Пецярбург – 15/28.08.1914, сядзіба Палынаўка, каля Баравічоў, цяпер Наўгародская вобл.
Кампазітар, дырыжор, музычна-грамадскі дзеяч, педагог. Ганаровы член Санкт-Пецярбургскага Таварыства камернай музыкі.
Музыку пачаў складаць з 9 гадоў. Рэдкая адоранасць праяўлялася ў схільнасці да музыцыравання, малявання і паэтычнай творчасці.
1867–1878
Адзінаццацігадовы Лядаў паступае ў Пецярбургскую кансерваторыю па класе ігры на скрыпцы А.Панова і ігры на фартэпіяна І.Рыбасава. Аднак за пропускі заняткаў і недысцыплінаванасць быў адлічаны (1876). У 1878 г. паўторна паступае і ў гэтым жа годзе бліскуча здае выпускны экзамен. Скончыў кансерваторыю па класе кампазіцыі ў Н.Рымскага-Корсакава.
1873
Уведзены Рымскім-Корсакавым у садружнасць «Магутная кучка» і творча ўспрыняў мастацкія ідэалы новай рускай кампазітарскай школы.
1876
Апублікаваў першыя кампазітарскія творы.
1879
Пачаў дырыжорскую дзейнасць.
1878–1914
Выкладчык у кансерваторыі: элементарнай тэорыі і сальфеджыа ў малодшых класах (1878), прафесар элементарнай тэорыі, абавязковай гармоніі і сальфеджыа для студэнтаў-выканаўцаў (1886), прафесар спецыяльных тэарэтычных і кампазітарскіх класаў (1900–1914).
Сярод вучняў — кампазітары С.Пракоф’еў, Б.Асаф’еў, М.Мяскоўскі, М.Гнесін, В.Шчарбачоў; музыказнаўцы В. Бяляеў, А.Асоўскі; дырыжоры М.Малько, М.Біхтэр, А.Пазоўскі, Л.Штэйнберг; оперныя спевакі П.Андрэеў, І.Яршоў і іншыя вядомыя музыкі.
З канца 1890
З захапленнем займаўся апрацоўкай народных песень, сабраных экспедыцыямі Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. Стварыў больш за 200 апрацовак старадаўніх сялянскіх песень, сярод якіх знакаміты цыкл мініяцюр для аркестра «Вяселіцца рускіх народных песень» («Восем рускіх народных песень»), заснаваны на сапраўдных народных напевах — эпічных, лірычных, плясавых, абрадавых, карагодных.
Анатоль Канстанцінавіч Лядаў. Партрэт працы І.Рэпіна (1902)
1905–1914
Апошні перыяд творчасці звязаны з сачыненнем праграмных сімфанічных мініяцюр, у якіх вытанчана-складаныя гармоніі, што ідуць ад А.Скрабіна і позняга Н.Рымскага-Корсакава, інтэгруюцца са старадаўнімі дыятанічнымі ладамі.
Злева - А.Лядаў, А.Глазуноў і М.Арцыбушаў. Санкт-Пецярбург, (1910-я); Справа - А.Лядаў, А.Глазуноў і М.Рымскі-Корсакаў. Санкт-Пецярбург, (1905).
1914
Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Новадзявочых могілках. У 1936 перапахаваны ў Некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.
Зварот Анатоля Канстанцінавіча да духоўнай музыкі параўнальна невялікі — гэта «Штогадзінная малітва свяціцеля Іасафа Гарленкі» (1910) і зборнік «Дзесяць перакладаў з Абіходу» (1909).
Першая старонка партытуры «Штогадзіннай малітвы свяціцеля Іасафа Гарленкі» А.К.Лядава
Ліст-верш М.Абрамычаву, якi быў напісаны Лядавым як пераймане Пушкіна:
Уж лето красное промчалось.
Так дни за днями и бегут…
Недолго жить мне здесь осталось,
Опять – за ненавистный труд.
Чтоб обучать девиц, мальчишек –
Терпенья должен быть излишек;
А я устал уже давно
Твердить год целый всё одно.
Как жалок тот, кто поясняет
Глухому – звук, слепому – цвет,
Ей Богу, проку в этом нет,
Лишь время попусту теряет!
К такому делу еду я –
Печальная судьба моя!
Творы гэтага кампазітара
- Херувімская песня — Анатоль Лядаў ( PDF , MP3 )