Мікола Куліковіч
Мікалай Шчаглоў-Куліковіч
1893(?)–1963 гг. Беларускі кампазітар, музыказнаўца, гісторык беларускай музыкі, этнограф, дырыгент, паэт і дзеяч беларускага руху ў эміграцыі.
04.04.1893, Масква (або 13.10.1896, або 04.11.1897. Дакладная дата і месца розняцца).
Нарадзіўся на беларускай Смаленшчыне ў праваслаўнай расейска-беларускай сям’і. Рана застаўся сіратой I выхоўваўся ў цёткі — ігуменні праваслаўнага манастыра ў Цьвяры. Там пачаў спяваць у манастырскім хоры і хутка зьвярнуў на сябе ўвагу выкладчыкаў Маскоўскай сынадальнай музычнай вучэльні.
Скончыў Маскоўскую сінадальную навучальню царкоўнага спеву. Вучыўся ў вядомага кампазытара А.Кастальскага. У якасці спевака (альта) гастраляваў па Еўропе.
Да 1925
Вучыўся і скончыў Маскоўскую кансерваторыю.
1928
Нараджэнне дачкі Наталлі (ад першага шлюбу з Наталляй Чамярысавай. Быў жанаты двойчы. Другая жонка — спявачка Надзея Градэ-Куліковіч, якая пасля яго смерці перадала архіў кампазітара ў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане).
1930-я
Займаўся зборам і вывучэннем фальклору на Смаленшчыне. Пэўны час жыў ва Украіне.
1936
Пераехаў у Менск. Працаваў настаўнікам музыкі і музычным рэдактарам на Беларускім радыё. Стаў адным з арганізатараў Опэрнага тэатру.
1937
Стаў дырыгентам сімфанічнага аркестра Беларускага радыёкамітэта.
Канец 1930-х
Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Тэатра оперы і балета Беларусі, працаваў дырыгентам яго сімфанічнага аркестра. Супрацоўнічаў з часопісам «Советская музыка».
1940
Да дэкады беларускага мастацва ў Маскве напісаў кантату «Сталін» i быў ужо вядомым кампазытарам.
1941–1942
Застаўся ў акупаваным Менску. Працягваў збіраць беларускі музычны фальклор.
1942
Падрыхтаваў даследаванне «Беларуская песня» (рукапіс). Стварыў оперу «Лясное возера» на лібрэта Н.Арсенневай. Пасля аднаўлення Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы займаўся рэфармаваннем царкоўнай музыкі. Узначальваў музычныя аддзелы Беларускай культурнай рады і Беларускага культурнага згуртавання.
1943
Выдаў у Менску «Зборнік купальскіх і жніўных беларускіх песень». Публікаваў артыкулы ў «Беларускай газэце» і часопісе «Новы шлях».
1944
Узначаліў музычны аддзел Беларускага культурнага згуртавання (створана нацысцкай Нямеччынай на акупаванай тэрыторыі).
У беларускім культурным згуртаванні.
Злева направа: Мікалай Куліковіч-Шчаглоў, Наталля Арсеннева, Вячаслаў Селях. Менск,1944 г.
На лібрэта Н.Арсенневай напісаў дзве оперы: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Ўсяслаў Чарадзей», а таксама апэрэту «Ў вырай». З музыкаю МШ ў Менскім драматычным тэатры быў пастаўлены спэктакль «Затонуты звон» паводле п’есы Г.Гаўптмана і рыхтаваўся «Кастусь Каліноўскі» А.Міровіча, які забараніла нямецкая цэнзура. Напісаў працу «Беларуская музычная культура». Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. Пад час наступу Савецкага войска разам з М.Равенскім пакінуў Менск і выехаў у Германію, узяу там сабе прозвішча Куліковіч. Нейкі час знаходзіўся у лагеры для перамешчаных асоб.
1944–1950
Жыў у Германіі.
1946
Арганізуе вандроўны беларускі тэатар эстрады, які аб’ехаў з канцэртамі ўсю Заходнюю Нямеччыну. У гэты час стварае музыку да Сьвятой літургіі.
1950
Пераехаў у ЗША. Першапачаткова заснаваў беларускі хор у Нью-Ёрку, пасля перабраўся ў Чыкага. Друкуе крытычныя артыкулы і нарысы ў публікацыях Інстытута вывучэння СССР (Мюнхен) і Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Чыкага, ЗША).
1950–1960-я
Кіраваў беларускімі хорамі ў Кліўлендзе і Чыкага. На працягу 12 гадоў быў рэгентам хору ў грэка-каталіцкай царкве Хрыста Збавіцеля (Чыкага). Выступаў у тэатры музычнай мініяцюры.
1953
У Нью-Ёрку выходзіць яго кніга “Беларуская музыка: Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва”.
1954, 1955, 1960 Выдаў «Беларускія песенныя зборнікі».
1957 Праца «Беларуская савецкая опера».
1961 Зборнік «Калядоўшчыкі».
1967 Зборнік «Родныя матывы».
Смерць дачкі Наталлі пасля цяжкай хваробы.
У Кліўлендзе выдаў некалькі беларускіх слоўнікаў, адрэдагаваных ім. Тэма гістарычнага мінулага беларускага народа ляжыць у аснове яго опер.
Аўтар аперэты “У вырай”, сімфоній, сімфанічных сюіт, кантат, канцэртаў, песень і рамансаў на словы Янкі Купалы (“Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні”), М.Багдановіча (“Пагоня”), У.Дубоўкі (“О, Беларусь, мая шыпшына”). Аўтар надзвычай лірычнай музыкі да песень “Васілёчкі”, “Застольная песня”, “Васількі” на словы самога кампазітара. Аўтар музыкі да драматычных спектакляў, твораў царкоўнай музыкі, апрацовак беларускіх народных песень.
Не толькі ў беларускіх эміграцыйных колах былі папулярныя найграныя Шчагловым кружэлкі. Цікава, што творы з іх кралі і без пазначэння імя аўтара перазапісвалі ў СССР, як гэта здарылася, да прыкладу, з народнай песняй “Ой, арол”.
1969, 31 сакавіка Памёр у Чыкага. Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе (прыгарад Чыкага).
“Мікола Куліковіч, кампазітар”. 1994.
Анатоль Змітравіч Крывенка. ДВП, алей. 40х30 см.
Мікалай Шчаглоў-Куліковіч лічыцца адным з галоўных даследчыкаў і захавальнікаў беларускай музычнай культуры ў эміграцыі, які змог аб’яднаць народную традыцыю з класічнай і царкоўнай музыкай.
Асабісты архіў захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
Творы гэтага кампазітара
- Хоць і заснуў Ты плоццю — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Трапар Раства — Грэцкі напеў, Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Цяпер адпушчаеш — Жыровіцкі напеў, Мікола Куліковіч ( PDF )
- З намі Бог — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Усклікаў анёл да Ласкі Поўнай — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Цябе апяваем — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Міласць міру №3 — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Сапраўды належыць — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Херувікон №8 - Яблачынскі напеў — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Херувікон №6 - Слуцкі напеў (1649) — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Херувікон №4 - Беларускае — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Херувікон №3 — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Ойча наш №3 — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Херувікон №1 — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )
- Херувікон №2 — Мікола Куліковіч ( PDF , MP3 )